Кансультацыі · для Вольных

З чым вы прыйшлі?

45 хвілін са спецыяліст_кай Volnyja. Анлайн, бясплатна.

Для падапечных ініцыятывы. Яшчэ не з намі?

Атрымаць дапамогу

Як гэта працуе

  1. Тэма і спецыяліст_ка — адно-два пытанні

  2. Заяўка — дзве хвіліны

  3. Каардынатарка дасылае спасылку на запіс за 1–2 дні

Правілы коратка

Для каго

Для падапечных ініцыятывы Volnyja.

Колькасць кансультацый

Да дзвюх кансультацый па 45 хвілін з адн_ой спецыяліст_кай. Для другой кансультацыі хопіць кароткай формы ад каардынатаркі.

Канфідэнцыйна

Змест размовы застаецца між вамі і спецыяліст_кай. Каардынатарка бачыць толькі тэму запыту.

Перанос

Не атрымліваецца прыйсці — папярэдзьце не пазней чым за гадзіну, перанясём.

Няяўка

Калі вы не прыйшлі і не папярэдзілі, доступ да ўсёй базы спецыяліст_ак закрываецца. Выключэнні па важкіх прычынах — напішыце каардынатарцы.

Пытанні

Ці можна выбраць некалькіх спецыяліст_ак?
Так, але заяўка падаецца на кожн_ую асобна. Патрэбная кансультацыя ў яшчэ адн_ой — пакіньце другую заяўку.
Ці можна змяніць час кансультацыі?
Так. Напішыце каардынатарцы не пазней чым за гадзіну да сустрэчы — яна дапаможа перанесці слот.
Каардынатарка не адказала
Звычайна яна піша за 1–2 працоўныя дні. Калі адказу няма даўжэй — напішыце на volnyja@volnyja.com.
Куды звяртацца з пытаннямі?
Па ўсіх пытаннях пра запіс і кансультацыі — да каардынатаркі ініцыятывы. Калі яе кантакту пад рукой няма, пішыце на volnyja@volnyja.com.